Прэм’ера сумеснага праекта Ірэны Катвіцкай і Аляксея Варсобы

Белдзяржфілармонія, пр. Незалежнасці, 50
16 чэрвеня ў 19.00
Малая зала ім. Шырмы

Прэм’ера дуэта «AGATA»

«AGATA» — сумесны праект беларускіх музыкаў Ірэны Катвіцкай і Аляксея Варсобы. Ўнікальнасць праекту складаецца ва ўзаемадзеянні спецыфічных вакальнай і інструментальнай рысаў. Вакальная лінія — традыцыйная, рытуальная, якая захоўвае дыялекты, архаічныя лады і манеру. Інструментальная — спалучае аўтарскую манеру выканання і прыёмы сучасных музычных напрамкаў (неакласіку, авангард, неамінімалізм).

1

Ультраархаіку і ультрасучаснасць ў праекце збліжаюць уважлівыя адносіны да кожнага гуку, надзяленне асаблівай значнасцю гуку і кантэксту, што ствараецца пры дапамозе нечаканых прыёмаў у гармоніі і аранжыроўцы. Акардэон і Голас часта суіснуюць у розных танальных і рытмічных планах, што стварае паліфанічны эфект і надае вялікую самастойнасць партыям. Гэта музыка пра перажыванні і надзеі дарослага чалавека, аб разнастайных жыццёвых перыпетыях — аб каханні і смерці, дзецях і сям’і, пра «чужую старону» і вайну, аб радасці ў горы і горы ў радасці.

У праграме таксама прагучаць кампазіцыі з музычнай праграмы «Этна Фантазія-2015» Ірэны Катвіцкай, і зусім новыя творы для раяля, голасу і скрыпкі.

Аляксей Варсоба — акардэон
Ірэна Катвіцкая —вакал, раяль,акарына
Спецыяльны госць: Валерыя Пажарыцкая- скрыпка

Каса: (8017) 331-16-17, 284-47-09
Квіткі: 80 000
vel +375293426630
MTC +375297714166

Кароткая даведка аб удзельніках:

Ірэна Катвіцкая — беларуская этна спявачка, прафесійны кампазітар, піяністка, выкладчык, этнамузыкалаг.

Сфера творчай дзейнасці: музыка вуснай традыцыі Беларусі, жывая пеўчая традыцыя і архаічны рытуальны «голас». З 1999 года ў этнаграфічных экспедыцыях па Беларусі збірае фальклор, выдае навуковыя працы, выкладае студэнтам і школьнікам.
Асноўныя праекты:

Лідэр і аўтар ідэі этна-джазавых пректаў «Ethno-NHS», «Akana-NHS»; вакал і аранжыроўка праекту «Kazalpin» Беларусь-Швейцарыя; супрацоўніцтва з «Князь Мышкін», «Apple Tea», «Muzzart» Беларусь. Як кампазітар і салістка — сумесны праект з Дзяржаўным камерным хорам РБ «Этна Фантазія». Як спявачка і піяністка — сольны праект «Этна Фантазія». Аўтар ідэі і мастацкі кіраўнік дзіцячага фальклорнага ансамбля «Рада», дзіцячага этна-дуэта «Вера & Патрыцыя». Удзельніца «New Image Orkestra».
www.irenakotvitskaya.by
2008г. Аранжыроўка і вакал CD «700», гурт NHS
2011г. Аранжыроўка і вакал CD «East Side Story», праект Kazalpin.
2011г. Вакал, імправізацыя CD «Перыпетыi», гурт «Князь Мышкін».
2012г. Вакал, імправізацыя CD «Knyaz Mishkin-20 km», гурт «Князь Мышкін».
2012г. Вакал, кампазітар CD «Zaradzi Bozha», гурт «New Image Orkestra».
2013г. Вакал, раяль, кампазітар, прадзюсар сольнага CD «Ethno fantasia».

Аляксей Варсоба — кампазітар, аранжыроўшчык, педагог, аўтар музыкі да кінафільмаў, анімацыі, рэкламы, спектакляў, перформансаў.
Асноўныя праекты:
Кампазітар, аранжыроўшчык, акардэаніст — CD групы Port Mone «DIP», 2010: Прыз замежных экспертаў — па выніках галасавання на сайце Experty.by; «Лепшы замежны альбом» — па версіі інтэрнэт-часопісу Terapija.net
Кампазітар, аранжыроўшчык, акардэаніст — «New Image Orkestra» 2012
Кампазітар, аранжыроўшчык, аўтар — CD групы «Port Mone» да м/ c «Хлiб», рэж. Н. Шпікоўскі, праект 2013 па замове фонду ім. А. Довженко, Кіеў, Украіна.
Кампазітар, праект «Новы раздiловы», Кіеў, Украіна
Кампазітар, аранжыроўшчык, акардэаніст — CD групы Port Mone «Thou», 2014: Лепшы інструментальны альбом, Прыз народных экспертаў, Прыз вялікага журы, Альбом году — па выніках галасавання на сайце Experty.by
Музыка да м / с «Hard Reboot» (у вытворчасці), рэж. А Кудзіненка, 2015
Кампазітар, д/с «Перакрыжаванне», рэж. А. Мірашнічэнка, 2015:
«Лепшы дакументальная стужка» нацыянальны конкурс «Лістапад»; «Прыз сімпатый гледачоў», «Спецыяльнае ўзгадванне журы» Варшаўскі міжнародны фестываль.

2


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology